Выстава твораў мастакоў з многіх рэгіёнаў Беларусі адкрыецца ў галерэі мастацтваў г. Бярозы 6 ліпеня. Выстава завершыць мастацкі пленэр “Гістарычныя мясціны  і  краявіды Берасцейшчыны” ,  які   прайшоў   з  20  па  29 чэрвеня  ў  аграсядзібе  “Шчодры заяц”  у  вёсцы  Селаўшчына  Бярозаўскага раёна.

Пленэр  -  дабрачынная  ініцыятыва  аграсядзібы і яе гаспадыні  Марыі  Зайцавай.  Такое  мерапрыемства праходзіць ужо  другі  раз.  Першы  пленэр адбыўся  два  гады  таму,  і  таксама  завершыўся  выставамі  ў  Бярозе  і  Мінску. Акрамя  пленэраў,  штогод  у  апошнюю  нядзелю  ліпеня   сумесна  з  аддзелам культуры  Бярозаўскага  гарвыканкама  спадарыня  Марыя  ладзіць  фестываль прыпеўкі  “Бярозаўская сербіянка”.

У  пленэры  ўзялі  ўдзел  мастакі  з  Баранавічаў  Алег   і  Ліза Шмідт, мастак  з  горада Узда Мінскай вобласці Андрэй Лычкоўскі, мясцовыя бярозаўскія мастакі Анатоль Маразюк і Таццяна Зданевіч, мастак  з  Мінска Віктар  Мікіта.  Гасцямі  і  настаўнікамі  пленэра  былі  слынныя  беларускія творцы  Мікола  Купава  і  Алесь  Шатэрнік.

Падчас  пленэра  мастакі  пабывалі  ў  мясцінах,  дзе   знаходзяцца  вядомыя помнікі  беларускай  архітэктуры  і  гісторыі  -  Ружанах, Косаве, Бярозе, вёсках Пескі,  Сялец  ды  іншых,  і  з  натуры стварылі  каля  40  карцін.  Большая  частка  іх   будзе  прадстаўлена  на  выставе  ў  галерэі  г.  Бяроза.

Адкрыццё  выставы  прызначана  на  16 гадзін  6  ліпеня.


Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне 8033 637-13-39 (МТС). Андрэй Міхайлавіч.