Кожны год ў Бярозе падчас святкавання Божага Нараджэння праводзіцца фальклорны фестываль “Калядная зорка”. У дні фестывалю на сцэне новага Палаца культуры г. Бяроза сваё творчае майстэрства жыхарам і гасцям райцэнтра пакажуць аматарскія калектывы раёна.
Святочны марафон пачаўся 8-га студзеня. Народны ансамбль народнай песні “Заранак” выступиў ў Палацы культуры . А з 9-га по 12-е студзеня выступяць аматарскія калектывы Кабакоўскага СДК, ДШМ г. Бярозы і Першамайскай ДШМ, Белаазерскага ДК. А завершыцца “Калядная зорка” гала-канцэртам “Шчодры вечар у Бярозе” на Цэнтральнай плошчы горада. Усе святочныя праграммы будуць пачынацца ў 18.00 гадзін.
Арганізатарам фестывалю выступае Бярозаўская раённая клубная сістэма, пры падтрымцы Палаца культуры г. Бярозы, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Запрашаем усіх аматараў беларускага фальклору і калядных спеваў!