Вырабы майстроў Бярозаўшчыны прадэманстравалі на абласной выставе “Вясновыя напевы” — BEREZA.BY

У выставачнай зале ДУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” праходзіла I Абласная выстава майстроў народнай творчасці “Вясновыя напевы” Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”, на якой прадстаўлены і работы майстроў Бярозаўшчыны.

“Вясновыя напевы” – выстава, якую ўпершыню арганізавала Брэсцкае абласное аддзялен­не ГА “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці” (старшы­ня – наша зямлячка Таццяна Зданевіч). На ей прадстаўлены больш за 200 работ у разнастай­ных тэхніках і з розных матэры­ялаў: мастацкая апрацоўка дрэ­ва і разьба, лоза-, саломапля­ценне і мастацкая апрацоўка саломы, вышыўка і ткацтва, ро­спіс на шкле, выцінанка, карун­капляценне, народныя лялькі, ганчарства, пісанкі, кавальства, гліняная цацка, валянне і іншыя.

У экспазіцыі выставы прад­стаўлены творы 29 сучасных майстроў народнай творчас­ці Брэсцкай вобласці, з якіх 20 – члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і 9 майстроў, што прэтэндуюць на ўступленне ў гэты творчы саюз. Старшыня ГА “Беларускі саюз майстроў народнай твор­часці” доктар мастацтвазнаўца, прафесар Яўген Сахута прымаў удзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы і высока ацаніў твор­чы патэнцыял бярозаўскіх май­строў. Сярод удзельнікаў – Тац­цяна Строк з аг. Стрыгінь (роспіс на шкле), Уладзімір Мядзведзь з в. Рачыца (лозапляценне), Святлана Дземідовіч (ткацтва), Лілія Лабовіч (вышыўка) і Мары­на Пунько з Бярозы (выцінан­ка), Ганна Клімовіч з Белаазер­ска (пісанка, роспіс яец воскам; калекцыя з 28 пісанак на пад­стаўцы), а таксама ўладальнікі ганаровага звання “Народны майстар Беларусі” – 94-гадо­вы Мікалай Валошчык з Бела­азерска (лозапляценне), Тацця­на Зданевіч (ткацтва і пляцен­не народных паясоў, роспіс на шкле), Юрый Рубан (мастацкая апрацоўка дрэва і разьба) і На­талля Ярмоцык (саломапляцен­не і мастацкая апрацоўка сало­мы) з Бярозы.

Асноўныя мэты выставы – адраджэнне, захаванне, раз­віцце нацыянальнай культуры, традыцыйнага народнага мастацтва, раместваў і промыслаў; дзе для кожнага гледача есць магчымасць дакрануцца да роз­ных граняў творчаці аўтараў ра­бот, да духоўнай спадчыны Бе­ларусі, захапіцца добрай энер­гіяй людзей, якія верна і самаад­дана працуюць дзеля захавання духоўных каштоўнасцей бела­рускай народнай культуры і яе традыцый.

Падрыхтавала Аксана НАРКЕВІЧ

Фота ўдзельнікаў выставы

Подписывайтесь на нас в Telegram!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: