Навучэнцы Белаазерскага каледжа электратэхнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў наведалі музей у гімназіі — BEREZA.BY

У рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва “Усе залежыць ад нас!” актыў моладзі горада энергетыкаў наведаў экспазіцыйную залу “Лянок” гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі Белаазерска.

Гаспадыня залы – кіраўнік му­зея, настаўніца беларускай мо­вы і літаратуры Галіна Васільеў­на Скарына правяла для гас­цей інтэрактыўную экскурсію, у ходзе якой маладыя людзі не заставаліся проста слухачамі і назіральнікамі, а ўключыліся ў пазнавальную работу. Як зната­кам у папулярнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, белаазерскім юна­кам і дзяўчатам давялося шукаць адказы на цікавыя пытанні.

Тэматыка экскурсій залы “Ля­нок” даволі шырокая, тут наза­пашаны вялікі аб’ем матэры­ялаў і распрацаваны сцэнарыі экскурсій да экспазіцый “Пра­цэсы апрацоўкі лену і ткацтва”, “Наш забыты фартушок”,”Ба­булін куфар: ручнікі”, “Жаночы строй”, “Дэкаратыўна-прыклад­ное мастацтва нашага краю”. Паколькі госці ўпершыню на­ведалі музей гімназіі, то ім прэ­зентавалі ўсе напрамкі – “кры­шачку з усяго”, а пры жадан­ні можна потым вярнуцца і да­ведацца больш падрабязна пра тое, што зацікавіла.

Экскурсавод пачала з лену і адразу зачаравала гэтай культу­рай: “Лен – расліна, якая дае ча­лавеку ўсе: нават калі ў нас бу­дзе адзін лен, мы пракормімся, палечымся, адзенемся”, – так прарэкламавала лен яна. У тых, хто ніколі не бачыў лену, была магчымасць адшукаць яго ся­род іншых зелак і патрымаць у руках, знайсці семачку і зразу­мець, як дастаць са сцяблінкі ільняную нітачку. Дарэчы, Галі­на Васільеўна вырошчвае лен на дачы на патрэбы музея. Яна па­казала арыгінальныя прылады для апрацоўкі лену: прач, веял­ку-шуфлік і начоўкі, трапло, ча­салку жалезную і са шчаціны кабана, верацяно, калаўрот, да­рослую і дзіцячую пралкі, кро­сны, матавіла, берда, а таксама расказала пра ўвесь працэс з та­го моманту, як лен рвалі, да вы­хаду гатовай тканіны і жаночага і мужчынскага адзення.

Яркімі экспанатамі музея з’яўляюцца ручнікі, якіх тут больш за паўсотню. Самыя пры­гожыя прызначаліся для ікон – набожнікі. На вяселле дзяўчаты рыхтавалі прыкладна сорак вя­сельных ручнікоў. Штодзеннага карыстання – уцірачы, для вы­цірання рук і твару, яны рабілі­ся доўгімі, бо сем’і раней былі вялікімі, а кожнаму мець аса­бісты ручнік было не прынята. Ручнікападобны жаночы галаў­ны ўбор – намітку, які раней на­сілі замест хусткі, можна было навучыцца павіваць, і дзяўча­ты скарысталі гэту магчымасць: спачатку схавалі валасы пад ча­пец, потым адпаведным чынам павілі намітку – атрымалася прыгожа. Сапраўднай загадкай для гасцей-“знатакоў” стаў доў­гі вузкі ручнік, на махрах якога шмат вузельчыкаў, – трапкач, які меў практычнае выхаваўчае значэнне: ім трапалі дзяцей за непаслухмянства. Як? Галіна Ва­сільеўна дала паспрабаваць на­ведвальнікам “народнай педа­гогікі”: госці працягнулі рукі і атрымалі нямоцны ўдар трапка­чом, аказалася, што вузельчыкі адчувальна б’юць. А калі яшчэ і намачыць…

Моладзь, адчуваючы добра­зычлівасць гаспадыні, хацела паспрабаваць усе, што прапа­ноўвалі: і нітку ільняную спра­бавалі скруціць, і на трываласць яе правяралі, і за кросны селі. Цікава было ўсе, асабліва разна­стайныя побытавыя рэчы, мно­гія з якіх эксклюзіўныя, як ба­лотаступы для людзей і коней, або іголка для пляцення лапцей, або прас, паддувала якога за­крывае крышка з выявай твару Льва Талстога – так на дзяржаў­ным узроўні падкрэслівалася, што ен адлучаны ад царквы, – гарыць у вечным полымі. На­ват звычайныя збаны, бязмен здзівілі сваей разнастайнасцю. Выклікала захапленне і гордасць тое, наколькі ва ўсім назірала­ся імкненне нашых продкаў да хараства.

Але без таленту экскурсаво­да ўсе гэта – проста рэчы. Ме­навіта ўменне Галіны Васільеў­ны зацікавіць і здзівіць, зрабіць экскурсію насычанай і ў той жа час легкай для ўспрымання, да месца пажартаваць і падкінуць загадку разам з яе эрудыцыяй і дарам быць жаданым субясед­нікам ставяць музейнае пада­рожжа на вышыню спектакля прафесійнага ўзроўню. Да та­го ж і рэчы самі сябе не зной­дуць – калекцыю яе гаспадыня збірае трыццаць год, у гэтым ей дапамагаюць вучні, калегі, ся­бры, знаемыя, нават, бывае, са сметніка прыносяць шыкоўныя вышытыя ручнікі.

На развітанне кожны патры­маў у руках чароўны камень – крэмень з пакінутымі малан­кай слядамі-дзіркамі. Гаво­раць, ен выконвае жаданні і ўжо нават есць гэтаму свед­кі. Не ведаю, што загадалі ма­ладыя людзі, але пераканана, што ў многіх, як і ў мяне, уз­нікла жаданне вярнуцца сю­ды яшчэ, тым больш што Галіна Васільеўна запрасіла наведаць залу, прасвечаную жыццеваму і творчаму шляху Ніны Мацяш, і гістарычную залу музея.

Оксана НАРКЕВИЧ

Фото автора

Подписывайтесь на нас в Telegram!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: