Настаўнікі і навучэнцы Бярозаўскага раёна сталі пераможцамі фестывалю «Радавод» — BEREZA.BY

У Брэсце прайшоў ІХ адкрыты фальклорны фестываль «Радавод». На два дні ў горад над Бугам прыехалі аднадумцы з усёй вобласці, якія цікавяцца беларускай самабытнай культурай і імкнуцца захоўваць яе. Сярод іх і прадстаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатко­вай адукацыі Бярозаўскага раёна. Арганізатарамі фестывалю выступілі ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны цэнтр маладзёжнай творчасці.

Фестываль праводзіцца з 2004 года адзін раз на тры га­ды ў розных населеных пунктах Першага рэгіёна. Свята з’яднала ўсіх неабыякавых да багацця народнай куль­туры, яе рэгіянальных асаблівасцяў і непаўторнага ка­ларыту Берасцейшчыны. Для правядзення фэсту былі абраны дзве пляцоўкі – парк культуры і адпачынку і мастацкі музей.

Прадстаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатко­вай адукацыі Бярозаўскага раёна выступілі ў розных конкурсных выпрабаваннях. У першы дзень навучэн­цы аб’яднанняў па інтарэсах Цэнтра дадатковай аду­кацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска прымалі ўдзел у конкурсе юных майстроў «Усё ў тваіх руках». Эвяліна Кулініч, якая займаецца ў аб’яднанні «Мастацкая ляль­ка» (кіраўнік – Вольга Буракевіч), прадставіла трады­цыйную тэкстыльную цацку – ляльку-мотанку. Міла­на Лайтар («ЭкаАртДызайн», кіраўнік – Любоў Крэнь) – традыцыйную цацку з прыроднага матэрыялу – саломы. Абедзве работы ўзнагароджаны дыпломамі ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыкан­кама. На другі дзень пяць аб’яднанняў па інтарэсах сталі ўдзельнікамі выставы на конкурсе «Фальварак май­строў», дзе былі прадстаўлены работы навучэнцаў, вы­кананыя на падставе традыцыйных рамёстваў рэгіёна. Гэта ўзорная студыя «Макатка» (кіраўнік – Алена Прата­севіч), «Беларускае ткацтва» (кіраўнік – Таццяна Пунь­ко), «Кераміка» (кіраўнік – Дзіяна Шышкавец), «ЭкаАрт­Дызайн» (кіраўнік – Любоў Крэнь) і «Валянне з воўны» (кіраўнік – Марына Красоўская). Па выніках выставы ЦДАДзіМ узнагароджаны дыпломам І ступені. На гэ­тай жа пляцоўцы адбыўся конкурс майстар-класаў тра­дыцыйных рамёстваў. Дар’я Красоўская атрымала дыплом І ступені за валянне рукавіц, Аліса Лайтар і Ульяна Пукала – дыплом І ступені за ткацтва на кроснах. Ган­на Станкевіч – дыплом І ступені за вышыўку абярэж­ных матываў на даматканай (саматканай) тканіне, яна праводзіла майстар-клас з настаўнікам – кіраўніком Аленай Пратасевіч.

Прадставілі выставу і правялі майстар-класс па бе­ларускай выцінанке навучэнка абразцовай студыі ІЗА і ДПМ Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы Марыя Арзаева і педагог Наталля Шоўка­вая. Марыя ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені, а ЦДАДзіМ – ІІ ступені як пераможца фестывалю ў намінацыі «Фальварак майстроў».

Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі г. Белаазёрска (кіраўнік – Галіна Скарына) у конкурсе «Музейны куток» прадставіў выставу «Лён: ад семечка да нітачкі»: побы­тавыя рэчы, прылады і абсталяванне. На ёй наведваль­нікам Сафія Царковіч паведала пра ўсе этапы апрацоўкі лёну, частавала гасцей бульбачкай, якую трэба было аб­макнуць у тоўчанае льняное насенне. Арына Масты­ка прадоўжыла міні-прэзентацыю – ад ніткі да ткані­ны. Яна прапаноўвала наведвальнікам самім паспра­баваць зрабіць работу па падрыхтоўцы нітак да ткацтва. З’явілася нямала жадаючых, сярод іх і начальнік га­лоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыкан­кама Наталля Каліноўская. Яна, надзеўшы вытканы фартушок, наматала ніткі на цэўку. Работа вучаніц ад­значана дыпломам І ступені ўпраўлення па адукацыі.

Выставы нашых устаноў адукацыі выклікалі цікавасць у гасцей і ўдзельнікаў фестывалю з розных рэгіё­наў Брэсцкай вобласці. Шчыра віншуем пераможцаў!

Жанна МІРОШНІК

Фота з архіва ўстаноў адукацыі

Подписывайтесь на нас в Telegram!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: