Праграма мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах — BEREZA.BY

31 жніўня – 1 верасня ў г. Івацэвічы пройдзе ХХХІ Дзень беларускага пісьменства.

31 жніўня – 1 верасня

з 11.00 – праца фестывалю кнігі і прэсы, прадстаўленага 4 асноўнымі тэматычнымі павільёнамі:

  • “Сучасная Беларусь” – тэматычная выстава, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь;
  • “Беларусь памятае” – тэматычная выстава, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
  • “Зроблена ў Беларусі” – тэматычная выстава, прысвечаная Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • “Слова пісьменніка” – інтэрактыўная пляцоўка для прэзентацый кніг выдавецтвамі і непасрэдна аўтарамі кніг, членамі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

31 жніўня

10.00–16.00 – рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Івацэвіцкія чытанні”;

11.00–13.00 – адкрыты турнір па хакеі з шайбай;

12.00–14.00 – гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”;

12.30–14.00 – футбольны матч рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяўчынак да 15 гадоў;

14.00–16.00 – творчая сустрэча з народным пісьменнікам Беларусі Мікалаем Чаргінцом, народнай артысткай БССР Марыяй Захарэвіч і заслужаным дзеячам культуры БССР, народным артыстам Беларусі Эдуардам Ханком;

14.00–19.30 – фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору “Вераснёўскі букет”;

14.00–20.00 – прэзентацыя фільма “Брестская крепость” з удзелам генеральнага прадзюсара, аўтара ідэі, кінарэжысёра, акцёра, народнага артыста Расійскай Федэрацыі Ігара Угольнікава; эксклюзіўны паказ фільма “Приказано жить” (сумесны праект Івацэвіцкага раёна і Пензенскай вобласці Расійскай Федэрацыі);

15.00–16.00 – паказальныя выступленні па адзінаборствах;

17.00–17.10 – урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны;

17.10–17.30 – ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная партызанскаму руху на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна;

18.00–18.15 – адкрыццё арт-аб’екта “Дзеці лясной школы”;

19.00–19.15 – цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанага XXХI Дню беларускага пісьменства;

20.00 – урачыстае адкрыццё XXХI Дня беларускага пісьменства, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі;

22.00 – святочны феерверк;

22.10–23.00 – танцавальная праграма з удзелам артыстаў эстрады.

1 верасня

11.00–12.15 – літаратурна-мастацкая імпрэза грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

12.20–12.40 – узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2024 года “Хвала рукам, что пахнут хлебом”;

14.00–15.00 – урачыстая цырымонія закрыцця свята, у рамках якой пройдзе перадача вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2025 годзе – гораду Ліда Гродзенскай вобласці.

Подписывайтесь на нас в Telegram!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: