Хораша і ўрачыста адзначаюць каталіцкія вернікі адно з самых вялікіх свят – Вялікдзень. З яго нагоды ў касцёлах Бярозаўскага раёна прайшлі святочныя імшы.
Суботнюю пасхальную вігілію ў касцёле Святой Тройцы г. Бярозы ўзначаліў ксёндз-вікарый Юзаф Парфяновіч. Падчас святочнай літургіі вернікі абнавілі абяцанні хросту, здзейснілі велікодную працэсію з фігурай Збавіцеля, а на завяршэнні ўславілі Уваскрослага Хрыста радасным «Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!».
Варта зазначыць, што парафяне старанна падрыхтаваліся да свята: касцёл упрыгожылі стылёвымі дэкарацыямі і жывымі кветкамі. Ніводнага з вернікаў не пакінулі абыякавымі пранікнёныя спевы дзіцячага хора «Божыя ноткі».
Святар шчыра вітаў вернікаў, жадаючы ім і іх сем’ям Божай ласкі, здароўя фізічнага, маральнага і псіхічнага, дабра і шчасця, супакою і ладу ў кожным доме. Радуе людскія сэрцы і тое, што служба ў каталіцкіх храмах праходзіць на беларускай мове.
Разалія КАРПЕШ
Фота Сяргея БАБРОВА
Подписывайтесь на нас в Telegram!
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: