день пи2.jpg

Па традыцыі ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе рэспубліканскае свята прымаў горад Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Галоўнымі героямі мерапрыемства заўсёды з’яўляюцца пісьменнікі, іх творчыя здабыткі, багатая літаратурная спадчына. Гэта яркае самабытнае свята з восеньскім кірмашом, выставамі мастакоў і рамеснікаў, спевамі, дэкламацыяй вершаў, прыгожымі прамовамі.

день пи 8.JPG

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Бялыніцкая зямля – радзіма знакамітых творцаў: мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, паэта Янкі Шарахоўскага і іншых.

день пи3.jpg

Святкаванне пачалося з адкрыцця скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці. У ліку іншых гасцей прысутнічалі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, міністр інфармацыі Ігар Луцкі, міністр культуры Юрый Бондар. Таксама ў Дзень беларускага пісьменства адкрыўся новы будынак музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Падчас урачыстага адкрыцця да прысутных звярнуўся міністр культуры:

день пи 5.JPG

– З асаблівым пачуццём гонару мы адчыняем дзверы новага музея. Пасля праведзенай рэканструкцыі ўстанова культуры без перабольшання адпавядае еўрапейскаму ўзроўню. Сімвалічна, што сённяшняе мерапрыемства прымеркавана да Дня беларускага пісьменства і праходзіць у Год малой радзімы. Бо ўсё, што мы робім, робім у першую чаргу для нашага падрастаючага пакалення, яго выхавання на аснове нацыянальных традыцый і базавых духоўных каштоўнасцей, – адзначыў Юрый Бондар.

день пи4.jpg

Галоўная падзея фестывалю – узнагароджванне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сярод лепшых зборнікаў паэзіі была адзначана кніга вядо мага пінскага паэта, былога су-працоўніка абласной газеты «Заря» Валерыя Грышкаўца «Застаюся назаўсёды…», якая выйшла сёлета ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

дени пи 7.JPG

– Дзень беларускага пісьменства аб’ядноўвае тых, хто любіць Беларусь і жадае ёй далейшага росту і росквіту. Сённяшняе свята ў Бялынічах дазваляе аб’ектыўна ацаніць развіццё рэгіёнаў Беларусі за апошнія гады. І справа не толькі ў абноўленых вуліцах і новых аб’ектах. Тут большае – жаданне Прэзідэнта ўдыхнуць новае жыццё ў малыя гара ды і пасёлкі, захаваць сапраўдную Беларусь з працавітымі і шчодрымі людзьмі, – адзначыў Андрэй Кунцэвіч падчас урачыстага адкрыцця.

день пи.jpg

Затым на галоўнай сцэне свята прайшоў вялікі канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Свае музычныя кампазіцыі выканалі народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, Алёна Ланская, Вольга Плотнікава, Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлястоў, Руслан Аляхно, Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», гурт «Аўра» і іншыя.

Акрамя таго, на працягу ўсяго дня ў Бялынічах функцыянавалі шматлікія выставы, інтэрактыў ныя пляцоўкі, тэматычныя экспазіцыі, праходзілі фестывалі кнігі, канферэнцыі, літаратурныя конкурсы. У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя з Брэсцкай вобласці. Была прадстаўлена тэматычная экспазіцыя, прысвечаная 1000-гадоваму гораду Брэсту на пляцоўцы «Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь». А ў павільёне «Слова пісьменніка» кожны меў магчымасць пагартаць кніжныя навінкі, у тым ліку пісьменнікаў Брэстчыны – Зінаіды Дудзюк, Аляксандра Валковіча, Ірыны Морых, Георгія Тамашэвіча. Творчымі планамі падзяліўся празаік і мастак з Баранавіч Мікола Бусько, паэтка Аксана Валуй зачаравала вершамі пра каханне і філасофскай лірыкай; глыбокія жыццёвыя развагі сталі адметнасцю выступленняў пінскіх паэтаў Жанны Завацкай і Валерыя Грышкаўца.

день пи 6.JPG

Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму, каб цікава было і дзецям, і дарослым. А галоўнае, каб адчувалася нават у дробных дэталях: мы – беларусы і нам ёсць чым ганарыцца. Наступны прыпынак свята – горад Капыль Мінскай вобласці.

Вікторыя МАЗЮК

Фота аўтара

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: