ПРЫЗЁРАМ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ІНТЭРНЭТ-КОНКУРСУ СТАЛА ДЗЕВЯЦІКЛАСНІЦА ЗДЗІТАЎСКАЙ СШ — BEREZA.BY

Вынасіла ідэю, напісала апавяданне і стала прызёрам рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, у рамках Года малой радзімы. Юная пісьменніца – дзевяцікласніца Здзітаўскай сярэдняй школы Дар’я Канановіч. Як на абласным, так і на рэспубліканскім узроўні ёй прысуджана трэцяе месца ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” у пэўнай узроставай катэгорыі.

Апавяданне адносіцца да маральна-этычнай тэматыкі. Па сюжэце феечка дапамагае бацькам “вывесці ў свет” іх замкнёную ў сабе дачушку, якая сябравала толькі з тэлефонам. Створаныя вобразы – дынамічныя, расповед – захапляльны.

Дапамагала Дашы настаўніца беларускай мовы і літаратуры школы Алена Чайчыц. Не можа нахваліцца сваёй вучаніцай:

– Дзяўчынка праяўляе цудоўныя здольнасці па беларускай мове – на раённых прадметных алімпіядах за ёю засталіся першае і другое месцы. Наогул творчая натура – добра малюе, танцуе. Настойлівая і ўпэўненая. Лідар не толькі ў класе, але і ў цэлым у школе.

Ніна КРУКОВІЧ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: