3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — BEREZA.BY

Паважаныя жыхары Бярозаўскага раёна! Дарагія суайчыннікі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень Рэспублікі – сімвал адзінства нашага грамадства, гэта свята вызвалення беларускай зямлі, гэта аснова міру і стабільнасці. У гэтым дні ўвасоблена ўсё самае лепшае і самае каштоўнае, што назапашана старэйшымі пакаленнямі для мірнай і квітнеючай Беларусі.

Дзень Незалежнасці неразрыўна звязаны з вызваленнем нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння мы ў чарговы раз успамінаем усіх тых, хто цаной уласнага жыцця пазбавіў свет ад нацызму. Шчырая падзяка салдатам Вялікай Айчыннай вайны, партызанам, падпольшчыкам і працаўнікам тылу. Нізкі паклон усім, хто аддаў свае веды і сілы для аднаўлення нашай Радзімы ў пасляваенны час.

Мы ведаем, што гарантыяй суверэннасці нашай дзяржавы з’яўляецца ўстойлівая эканоміка, і сваімі намаганнямі ўносім адчувальны ўклад у развіццё Беларусі. Усе лепшае, што ёсць у нашым раёне, – гэта найперш вынік працы яго жыхароў, згуртаванай каманды кіраўнікоў і спецыялістаў, усіх працаўнікоў Бярозаўшчыны, якія заслугоўваюць вялікую падзяку.

Наша гісторыя многаму нас вучыць. Мы павінны разумець, што мір, незалежнасць і свабода – гэта каштоўнае набыццё, якое нясе з сабой адказнасць.

У гэты няпросты для краіны час кожнаму беларусу важна захаваць нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных. Таму што мы, наш дом, нашы дзеці – гэта і ёсць Беларусь. У гэты светлы і радасны дзень ад усёй душы жадаем жыхарам Бярозаўскага раёна і ўсім беларусам моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх мар і вялікага чалавечага шчасця. Няхай над нашай Радзімай заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у сем’ях.

З Днём Рэспублікі!

Старшыня Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта С.І. БАРТАШ

Старшыня Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў Д.У. ГУКІНА

Подписывайтесь на нас в Telegram!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: