Касцёл Найсвяцейшай Тройцы: АБ’ЕКТыўная гісторыя — BEREZA.BY

Больш за дваццаць гадоў каталіцкія вернікі Бярозы і навакольных вёсак наведваюць храм, які быў пабудаваны на ўсходнім ускрайку раённага цэнтра ў 1993–1997 гг. Новы касцёл пачаў будаваць разам са сваёй паствай ксёндз Анджэй Мажэц. Дапамагалі не толькі жыхары Бярозы, але і Белаазёрска, Сягневіч, іншых вёсак раёна. Значны фінансавы ўнёсак зрабілі нашчадкі бярозаўскіх рэпатрыянтаў, якія ў пасляваенныя гады выехалі на жыхарства ў Польшчу, і іншыя замежныя дабрачынныя арганізацыі.

Кансэкраваў (асвячаў) касцёл у гонар Найсвяцейшай Тройцы ў ліпені 1998 года кардынал Казімір Свёнтэк. Гэтую падзею і па сённяшні дзень многія вернікі лічаць векапомнай у сваім жыцці і гісторыі існавання рыма-каталіцкай царквы на Бярозаўшчыне. Больш за трыццаць гадоў яны не мелі свойго храма. Ранейшы касцёл, які размяшчаўся на месцы цяперашняга магазіна “Хит” у Паўночным гарадку, быў разбураны ў 1964 годзе падчас чарговай хвалі барацьбы з рэлігіяй. Той касцёл быў прысвечаны Найсвяцейшай Тройцы. Верагодна, калі ў 1990-я вернікі атрымалі дазвол на будаўніцтва святыні каля Ясельды, яны вырашылі захаваць назву, якая гістарычна ўсталявалася. Хаця для Беларусі асвячэнне каталіцкіх святыняў у гонар Тройцы – з’ява распаўсюджаная.

У нашы дні касцёл наведвае больш за паўтысячы парафіян: штодзённа адбываюцца святыя імшы, праводзяцца заняткі па рэлігіі для дзяцей і сустрэчы рэлігійных аб’яднанняў для дарослых, адзначаюцца каталіцкія святы і ўрачыстасці.

Падрыхтаваў Дзмітрый МУЗЫКА

Фота Сяргея БАБРОВА і з архіва парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе

Подписывайтесь на нас в Telegram!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: